BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Творчая сустрэча з Вандай Марцінш душ Рэйш у Торуні

У суботу, 20 красавіка, у Торунь завітае паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш.

Дата: 20 красавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: паведамяць удзельнікам асабіста, Торунь. 

Абяцаюць сяброўскую паэтычна-жыццёвую сустрэчу з прэзентацыяй кніг за кубачкам кавы. 

Спадарыня Ванда прэзентуе новую трохмоўную кнігу вершаў «Маланка над Вільняй», прысвечаную 700-годдзю Вільні (яе можна будзе набыць за 40 злотых). 

Месцаў абмежавана, то запісвайцеся праз тэлеграм спадарыні Дзіяны.

Арганізатары