BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Творчы вечар Бартосікаў у Вільні

Анекдоты і песні Змітра Бартосіка, спевы Юстыны Карпіловіч, партыя баяна Таццяна Карпіловіч.

Смяяцца скрозь слёзы, з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік.

Плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч. Юнай пясняркі, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае — што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.

Спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х. Такіх далёкіх і такіх нядаўніх. Часу светлых надзей і наіўных спадзяванняў. Успомнім таксама класікаў жанру — Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Спецыяльныя госці:

🔸Ілля Міронаў – грамадскі актывіст, праваабаронца, былы палітвязень і лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2023 года за турэмную літаратуру. “Праз турэмную творчасць я хочу прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак..” (с)

🔸Сяржук Сыс – паэт, журналіст, праваабронца, які быў вымушаны пакінуць свой дом з-за рэпрэсій, а потым з-за вайны

🔸Андрэй Мялешка – грамадскі актывіст, журналіст, намеснік старшыні Беларускага філатэлістычнага таварыства.

Арганізатары