BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні (праграма)

Цэнтр беларускай культуры й супольнасці ў Вільні запрашае на Тыдзень беларускай культуры, які адбудзецца 9 – 15 верасня.
Падрыхтаваная шырокая культурна-асветніцкая праграма на кожны дзень – для дарослых і дзяцей (выступы адмыслова запрошаных творцаў, прэзентацыі, майстар-класы, конкурс для мастакоў, Кірмаш майстроў, абрад “Багач” і г.д.).

Шануем беларускую культуру разам!
Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade?
Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца?
А навошта выбіраць?
Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура!
Прыгожая. Годная. Родная. Наша.

Вас чакае:
9 верасня, панядзелак:

Прэзентацыя кнігі Зьміцера Бартосіка “Забіць Упалмінзага”.

10 верасня, аўторак:

Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра
кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх
рэцэптаў).

11 верасня, серада:

Лекцыя Сяргея Харэўскага “Спадчына братоў Луцкевічаў” (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).

12 верасня, чацвер:

Шпацыр памяці братоў Луцкевічаў, прысьвечаны 140-м угодкам з дня нараджэньня Антона і 105-й гадавіне спачыну Івана.

13 верасня, пятніца:

Сяргей Дубавец прэзентуе кнігі “Стагодзьдзе НН” і “Занзібар”.

14 верасня, субота:

Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым, квэст і
іншыя цікавосткі, вулічная ежа).