З 26 па 30 сакавіка Вольныя Купалаўцы ладзяць Тыдзень Тэатра па адрасе Olesińska 21.

Вось якая праграма:
26 сакавіка — урачыстае адкрыццё фэста монаспектаклем Зоі Белахвосцік «MOJ HLEB».
27 і 28 сакавіка — спектакль «ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ», нашумелая пастаноўка поводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».
29 сакавіка — спектакль «ЭКСТРЭМІСТЫ», свежая прэм’ера па п’есе Юліі Цімафеевай.
30 сакавіка — спектакль «ЗЭКАМЕРОН», нясумна пра сумнае паводле апавяданняў аднайменнай кнігі Максіма Знака.
Квіткі коштам ад 100 злотых бярыце па спасылцы.
Арганізатары