У анлайн-кніжным клубе ТБМ 10 снежня адбудзецца абмяркаванне кнігі „Гісторыі ў прыцемках“ Змітра Дзядзенкі, якая выйшла ў 2015 годзе ў кніжнай серыі «Кнігарня пісьменніка». Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. Пісьменнік любіць пісаць паводле дэдэктыўных, рэальных і прыдуманых, гісторый, якія адбываюцца на роднай Аршаншчыне.

Вось і яго найноўшая кніга – гістарычны раман-крымінал «Гульні Цырцэі», які сёлета атрымаў трэці прыз прэміі імя Ежы Гедройця, грунтуецца на аршанскіх гісторыях.
Кажа Зміцер Дзядзенка:
– Адзінае, што было абсалютна рэальнае, на чым грунтавалася гэтая кніга, – гэта дзіцячая імперыя, якая там апісваецца, з усімі ейнымі «фішкамі» – і ўласныя грошы, і ўласная дзяржава, уласнае войска, пошта і г.д. А ўсё астатняе – гэта не столькі можа быць уласна аршанскі матэрыял, колькі апісанне той эпохі стогадовай даўніны.
Анлайн-абмеркаванне творчасці Зміцера Дзядзенкі адбудзецца 10 снежня. Пачатак а 20-й гадзіне польскага часу. Сустрэча пройдзе ў гэтым чаце.
Беларускае Радыё Рацыя




