19 кастрычніка 2025 года, у нядзелю, у Батумі на сцэне Circus Club грае канцэрт Palina.

Квіткі коштам 80 лары – па спасылцы. (https://direct.smartsender.com/contacts/m:121987425/redirect?context=ZmI6Mzg1ODYxNzcx&referer=121922853&continue=https%3A%2F%2Ftkt.ge%2Fen%2Fevent%2F491263%2Fpalina-in-batumi&random=3987)
Пра будучы канцэрт распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Паліна – гэта тая выканаўца, якую мы ведалі па назве Паліна Рэспубліка. Яшчэ ў 2018 годзе Паліна стала фіналісткай шоў Х-Фактара ва Украіне. Цяпер, акрамя сольнай творчасці, Паліна паспяхова працуе як музычны прадзюсар у індустрыі моды. Супрацоўнічае з вядомымі брэндамі, стварае ўнікальны гукавы дызайн. Музыка Паліны нарадзілася, каб жыць праз восень. Гэтыя песні запрашаюць углядацца ў шэрасць і разважаць пра дзіўнасць існавання і шчасця.
Беларускае Радыё Рацыя






