BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Батумі вяртаецца гульня «Беларусь як матулю люблю»

Першая ў 2026-м годзе гульня – квіз, якую ладзяць беларускія актывісты ў грузінскім Батумі адбудзецца 20 красавіка 2026 году ў Poddon Bar.

Пра тое, як праходзіць гульня і чаго чакаць удзельнікам, распавядае наш калега Сяргей Апановіч:

– Падчас квізу ўдзельнікаў чакаюць сем тураў з пытаннямі пра Беларусь. Вясёлыя вядоўцы, топавая музыка, цікавыя падарункі ад розных беларускіх ініцыятыў. Гэтая гульня з’яўляецца ў свет пасля доўгага перапынку. Апошняя падобная ініцыятыва была ў Батумі ў 2024 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя