У Беларусі будзе вучыцца моладзь з Зімбабвэ. Пра гэтую дамоўленасць распавяла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Паводле яе слоў, ужо ў верасні сёлета ў РБ прыедуць першыя 20 дзяўчат. Яны будуць навучацца ў медыцынскім каледжы.
Плануецца, што ў 2025 годзе ў Мінск прыедуць ужо да 500 маладых людзей, якія будуць асвойваць “самыя розныя прафесіі”, а пасля атрымаюць магчымасць прайсці практыку на беларускіх прадпрыемствах. БЕЛТА адзначае, што бацькі гэтых маладых людзей хвалююцца, бо з Зімбабвэ звычайна адпраўлялі вучыцца хлопцаў і дзяўчат у краіны Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: .sputniknews.uz