
На сайце Беларускага ПЭНа апублікаваны новы аналітычны матэрыял, прысвечаны стану беларускай культуры: чытайце па спасылцы.
«Упершыню за ўсю гісторыю маніторынгу найбольш часты від парушэнняў сярод зафіксаваных за пэўны перыяд – прызнанне матэрыялаў на тэму культуры або сацыяльных сетак дзеячаў культуры «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (115 выпадкаў). За імі ідуць цэнзура (49) і парушэнне права на справядлівы суд (36) у дачыненні да дзеячаў культуры або арганізацый сферы культуры.
Цэнзура, сярод іншага, закранула як мінімум дзве падзеі, звязаныя з традыцыйнай культурай Беларусі – вобласцю, якая пасля падзей 2020 года лічылася адной з дазволеных і ўмоўна бяспечных для творчай дзейнасці».






