BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца перыяд Гукання вясны – свята абнаўлення і весялосці

З 13 сакавіка ў Беларусі пачынаецца святкаванне старажытнага абраду “Гуканне вясны”, якое супадае сёлета з яўрэйскім святам Пурым. Абодва ўрачыстасці, нягледзячы на ​​адрозненні ў паходжанні і традыцыях, аб’ядноўвае агульная тэма абнаўлення, радасці і надзеі.

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ прапануе ўзбагаціць святкаванне “Гуканне вясны” элементамі Пурыма:

–  Гуканне вясны – гэта свята, калі прыходзіць вясна, калі прыходзіць надзея. І Пурым – гэта таксама першае вясенняе свята. Хацелася б, каб і гуканне вясны сапраўды стала вельмі вялікім святам, якое кожны ведае, кожны шануе. На гэтае свята мы таксама робім печыва ў выглядзе птушак, заклікаючы вясну. І вясна вельмі часта была такім сімвалам свабоды. Нездарма ў нас у свой час акцыі называліся “менскай вясной”. Хочацца, каб у Беларусі таксама ўзнікла нейкае такое свята-карнавал. Каб людзі прыходзілі да ракі і рабілі нейкія там вечарыны, канцэрты.

Вядома, што ў Беларусі святкаванне Гукання вясны сумяшчала ў сабе элементы калядных і валачобных абрадаў, купальскіх ігрышчаў ля вогнішча, да нашых дзён суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі і гульнямі.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і БелТА