Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі папоўніўся абрадам «Мыццё барод» і традыцыяй вырабу мугіраў.

Так, статус гісторыка-культурнай каштоўнасці набыў элемент «Абрадавая дзея «Мыццё барод» сямейна-родавага абраду «Радзіны» (Хрэсьбіны) населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці». Носьбiтам абрада з’яўляецца народны фальклорны ансамбль «Блізнянка».
Статус гісторыка культурнай каштоўнасці таксама надалі традыцыі вырабу мугіраў — вышытых і намаляваных малітваў з Карана для ўбранства храмаў і дамоў. Прызначаны для пашырэння рэлігійных ведаў, у народнай свядомасці мае таксама функцыі абярэга. Гэтую традыцыю развіваюць у Іўі.