“У Беларусі – шмат турэмнай літаратуры. Але, на жаль, пра яе мала хто ведае, у тым ліку і замежнікі, якіх яна часам тычыцца”, – такое меркаванне выказала праваабаронца, рэдактарка выдавецкай серыі “Беларуская турэмная літаратура” Алена Лапцёнак.

Яна распавяла:
-Я кантактую з украінцамі. Яны не ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. І калі ім пачынаеш расказваць, што той жа Дзяніс Івашын – журналіст, ён пісаў пра “беркутаўцаў”, яго гэта тэма вельмі хвалявала. І ён за гэта быў абвінавачаны ў “здрадзе Радзіме”. І зараз знаходзіцца ў турме. І людзі думаюць, як гэта можа быць? Проста глядзяць страшнымі вачыма.
Пры гэтым Алена Лапцёнак заўважыла, што пачытаць творы палітвязняў можна і ў інтэрнэце ў свабодным доступе.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






