BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўпершыню ў свеце стварылі поўнаметражны мультфільм з дапамогай ШІ

У Менску падчас закрытага перадпаказу прадставілі першы поўнаметражны мультфільм, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту, піша sb.by.

Фота: Белта

Навінка атрымала назву «Белавежская пушча». У цэнтры гісторыі — прыгоды зубра Бубліка і ягоных сяброў.

“Мы адна з першых кампаній, якая стварыла не проста поўнаметражны мультфільм з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту, а з дапамогай тэхналогій, распрацаваных беларускай кампаніяй Arteki Studio тут, у Беларусі. У наступным годзе плануем выпусціць каля 10 мультфільмаў, а далей паглядзім”, – расказаў натхняльнік праекта Дзмітрый Саксонаў.

Фота: sb.by