Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў спіс выданняў, забароненых да распаўсюду ў краіне, яшчэ 32 кнігі. Прычына — «наяўнасць інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам».

Сярод забароненых — дзве кнігі папулярнага беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі — «Чырвоны Крыж» і «Слон». Таксама ўладам не спадабаліся кнігі сусветна вядомых аўтараў Уільяма Бэроўза, Ірвіна Ўэлша і Хантэра С. Томпсана. У жніўні міністэрства забараніла 31 кнігу.






