BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі забаранілі прадаваць анімэ

У Беларусі забаранілі прадаваць анімэ. Усяго пад забарону трапілі 35 кніг, якія паводле Мінінфарма могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Цяпер у крамах краіны нельга прадаваць мангі:

▪️«Магічная бітва»

▪️«Заснавальнік цёмнага шляху»

▪️серыя «Такійскі гуль» ды іншыя.

Таксама пад забарону трапілі творы:

▪️«120 дзён Садома» маркіза дэ Сада

▪️«Лета ў піянерскім гальштуку» Алены Малікавай і Кацярыны Селіванавай

▪️«Дні нашага жыцця» Мікіты Франка

ды іншыя.

Як адзначылі ў Мінінфарме, калі гэтую прадукцыю знойдуць на паліцах беларускіх крамаў, то ведамства будзе спыняць дзеянне пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Ілюстрацыя: mangaplus.shueisha.co.