BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускім Доме ў Варшаве прайшоў дабрачынны канцэрт Алеся Дзянісава

У Беларускім Доме ў Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт Алеся Дзянісава.

Частку песень артыст выканаў сольна, частку – пры падтрымцы сяброў-інструменталістаў. Акрамя таго да падзеі далучыліся Алесь Яшчанка і гурт “паўтарычалавека”. Грошы, сабраныя на імпрэзе, будуць накіраваныя на дзейнасць Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі”. Яе прадстаўнік Алег Кулеша, а таксама Алесь Дзянісаў распавялі пра вечарыну:

Алесь Дзянісаў: На некаторых песнях, можа, я не выклаўся да канца. Таму за некаторыя песні, магчыма, мне не тое што няёмка, проста былі дробныя «лажы». Але ў цэлым я заўсёды цалкам аддаюся.

Алег Кулеша: Усе смакоты, якія пасля канцэрту, увесь вельмі цудоўны стол, усё, што зрабілі тут на гэтым канцэрце, – гэта зрабілі палітвязні. Вось у гэтым наш асаблівы гонар.

Алесь Дзянісаў: Я ўжо тройчы экстрэміст, таму што, па-першае, за супрацоўніцтва з Белсатам, па-другое, калі мяне прызналі асабіста, і літаральна ў пятніцу прыйшла навіна, што і гурт «Дзецюкі» таксама трапіў у гэты спіс. Выдатна, значыць, штосьці я рабіў правільна. Тут ніякага непакою няма.

Арганізатарамі падзеі выступілі Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў “Да Волі” і Беларускі Дом у Варшаве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя