BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе свята «Тры Каралі»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 4 студзеня а 13-й гадзіне на свята «Тры Каралі».

Фота: facebook.com/EtnaBY

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі немаўлятку Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – Тры Каралі, Анёл і Чорт.

У праграме свята: рэканструкцыя абраду «Тры Каралі», калядныя песні ад фальклорнага гурта, паказ лялечнага тэатра «Батлейка», а таксама беларускія танцы і гульні.