У беластоцкай галерэі «Арсенал» адкрыліся адразу дзве выставы – „Карабель прывід“ літоўскай артысткі з Коўна Анастасіі Сасуновай і «Адразу пасля дня закаханых», аўтарамі якой з’яўляецца цэлая каманда маладых польскіх творцаў.

На адкрыццё сабралася вельмі шмат публікі, перад якой выступілі аўтары і куратары мультымедыйных экспазіцый.
Кажа куратар выставы «Карабель прывід» Пост Бразэрс:
— Мая мэта – сабраць на Беласточчыне мастакоў з Літвы, бо ў нас шмат агульнага сацыяльна, эканамічна, палітычна і гістарычна. Я таксама цешуся, што гэта першая такая вялікая персанальная выстава Анастасіі Сасуновай, фактычна першая вялікая персанальная выстава і першая ў Польшчы. І я спадзяюся, што дзякуючы ёй вы зможаце даведацца, як выкарыстоўваюцца розныя тыпы знакаў, і па-новаму адкрыць для сябе іх выкарыстанне.
Падчас цырымоніі адкрыцця арганізатары запрасілі на куратарскую экскурсію па выставах, якая адбудзецца 18 лютага ў нядзелю, пачатак а 12-й гадзіне.











Беларускае Радыё Рацыя