Больш сотні людзей прыйшлі ўчора ўвечары на выставу ў Падляшскі музей, які месціцца ў ратушы. Вядомы беластоцкі мастак Кшыштаф Конічэк сваё 70-годдзе адзначыў тут вялікім вернісажам.

На цырымоніі адкрыцця ён падзякаваў усім, хто прычыніўся да гэтай важнай для яго падзеі, перадусім супрацоўнікам музея. А таксама адзначыў, што гэтая выстава вельмі важная для яго.
– Гэтая выстава адна з маіх найважнейшых, праўда, я не класіфікую свае выставы ў такі спосаб, якая найважнейшая. Найважнейшая – апошняя. То на сёння гэта сапраўды найважнейшая. Калі казаць пра яе тэму, яна пра тое, як нашае жыццё дзеецца ў гэтым космасе, некаторыя людзі хочуць змяніць нашу зямную кулю, хочуць яе збудаваць па-свойму, а куля з’яўляецца ідэальнай, немагчыма зрабіць лепш, і толькі ад нас, людзей, залежыць, што далей будзе са светам.
Юбілейная выстава Кшыштафа Конічка называецца «Дотык бясконцасці…», яна будзе працаваць да 8-га сакавіка. У музеі можна не толькі далучыцца да чароўнага свету мастака, але і набыць прыгожы альбом-каталог выставы.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






