BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоцкім універсітэце адкрываецца кірунак „Беларуская этнафілалогія“

Філалагічны факультэт універсітэта ў Беластоку адкрывае новы кірунак у вочным навучанні першай ступені: Беларуская этнафілалогія. Выпускнікі змогуць працаваць у СМІ, выдавецтвах, установах культуры або ў дзяржаўным кіраванні.

Здымак ілюстрацыйны

Беларуская этнафілалогія — гэта гуманітарны кірунак, які прапануе ўнікальнае спалучэнне лінгвістычных, літаратурных і культуралагічных ведаў, якое дазволіць студэнтам набыць комплексныя моўныя і культурныя кампетэнцыі.

У вучэбную праграму ўключаны такія прадметы ў галіне рэлігіязнаўства, як філасофская і рэлігійная думка або выбраныя пытанні візантыйскай культуры. Таксама будуць заняткі, звязаныя з культурай і літаратурай польска-беларускага памежжа, якія ўлічваюць спецыфіку матэрыяльнай і духоўнай культуры Падляшша, а таксама гістарычныя працэсы фармавання беларускай меншасці ў Польшчы.

Новы прадмет, які будзе вывучацца на Беларускай этнафілалогіі і які не прапануе ні адзін іншы ўніверсітэт у Польшчы — аналіз тэкстаў часоў Вялікага княства Літоўскага. У вывучэнні гэтага прадмета студэнты навучацца, як чытаць дакументы той дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя