
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае ўсіх на ўрачысты канцэрт «Беларускія маршы i песнi. Лiрыка Змагання», які адбудзецца 25 сакавіка 2025 года ў 18.30 у канцэртнай зале Комплексу музычных школ (вул. Падлесная 2). У канцэрце прыме ўдзел Міжнародны мужчынскі хор «УНІЯ» з Вільні.
Кажа намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:
– Хор мае сваю гісторыю з 90-га году. Шмат канкрэтнай працы хор выканаў на полі харавой музыкі, захавання беларускіх песень, гімнаў, і таму ў асноўным з гэтым асацыюем гэты хор. Зараз ён працуе ў нейкім сэнсе на выгнанні, а з другога боку рэактывацыя хору ў новых абставінах у Вільні – гэта таксама такая з’ява, якую ствараюць і беларусы, але ў хоры спяваюць і палякі, і ўкраінцы, запрашаюцца і літоўцы, якія таксама спяваюць. Так што фактычна гэта міжнароднае асяроддзе, але якое найперш захоўвае каштоўнасці беларускай культуры. Таму ў праграме ў першую чаргу прагучаць беларускія маршы, гімны і песні.
Цалкам матэрыял:
***
Арганізацыйны камітэт па святкаванні 107-й гадавіны Абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 года сардэчна запрашае на ўрачысты канцэрт «Беларускія маршы i песнi. Лiрыка Змагання», які адбудзецца 25 сакавіка 2025 г. у 18.30 г. у канцэртнай залі Комплексу музычных школ на вуліцы Падлеснай 2 у Беластоку.
Удзел у канцэрце на аснове бясплатных запрашэнняў, таму неабходна пацвердзіць сваё прыбыццё на адрас: [email protected] або па тэлефоне 537 742 000 пн-пт 9.00-15.00 да 20 сакавіка 2025 г.
25 сакавіка ў Беластоку выступіць Міжнародны мужчынскі хор “УНІЯ” з Вільні.

Святкаванне Дня Волі ў Беластоку будзе вельмі разнастайным і насычаным. Беларуская дыяспара інфармуе пра праграму імпрэзаў да ўгодкаў БНР:
Разам з беларускімі ініцыятывамі і арганізацыямі Беластока, мы ладзім шэраг цікавых мерапрыемстваў. Абярыце тое, што вам па душы, і далучайцеся.
23 сакавіка (нядзеля)
10:00 – Літургія і малебен за беларускі народ
Царква Святога апостала Іаана Багаслова, вул. Збігнева Герберта 1 у Беластоку
14:00 – прэм’ера спектакля “ВІЦЯ” з нагоды 100-годдзя да дня народзінаў беларускага паэта
Віктара Шведа
Камерны зал Падляшскай оперы і філармоніі, вул. Адэска 1 у Беластоку; квіткі можна набыць
ў касе Оперы
15:30 – мітынг-канцэрт, на якім выступіць Гістарычны клуб рэканструкцыі “Invictus 1863” і
культавы беларускі рок-музыка Лявон Вольскі. Мітынг-канцэрт, арганізаваны сумесна з
гарадскімі ўладамі Беластока, вядучай якога Кацярына Ваданосава
Пляцоўка пры рэстаране Żubrowisko, вул. Рынак Касцюшкі 10 у Беластоку
25 сакавіка (аўторак)
16:30 – сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі. У забег дапускаюцца паўнагадовыя (ліміт — 50
чалавек ) і удзел ёсць бясплатны. Усе фінішоры атрымаюць памятны медаль. У забегу
прадстаўленыя дзве дыстанцыі: 1,5 км і 5 км. Ахвотныя могуць прайсці трасу пешшу. Каб
зарэгістравацца на забег, трэба да 20 сакавіка запоўніць форму.
Парк Kанстытуцыі 3 Maя у Беластоку
18:30 – урачысты канцэрт з нагоды святкавання дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі
25 сакавіка 1918 г. ”Беларускія маршы і гімны. Лірыка змагання” у выкананні Міжнароднага
мужчынскага хору УНІЯ з Вільні.
Бясплатныя ўваходныя квіткі даступныя на [email protected] і ў Цэнтры беларускай
культуры ад аўторка, вул. Кілінскага 16/207, пн-пт 9:00-15:00
Канцэртны зал Комплексу музычных школ, вул. Падлесьная 2 у Беластоку
26 сакавіка (серада)
18:00 – канцэрт гурта NaviBand, з’яўляецца выразам салідарнасці з беларускім народам, а
таксама падзякай жыхарам, грамадскім арганізацыям і ўладам горада Беласток за адкрытасць і
падтрымку. Даход ад продажу квіткоў ідзе на арганізацыю канцэрту.
Музычны клуб Sześcian, вул. Варшаўская 34 у Беластоку
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Святкавацца Дзень Волі будзе і ў іншых мясцовасцях.
Урачысты канцэрт пройдзе ў Дубічах Царкоўных:
