BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку абмеркавалі тэму «шакавальнага смяротнага мастацтва»

У мастацкай галерэі імя Слендзінскіх у межах ініцыятывы «Твая Гісторыя» адбылася лекцыя “Memento mori: гісторыя шакавальнага смяротнага мастацтва”. 

Кажа вядоўца вечара,  мастачка Таццяна Калач:

–  Хачу распавесці не толькі пра смяротнае мастацтва, а ўвогуле пра шакавальнае мастацтва. Смерць – гэта тэма, якая заўсёды цікавіла чалавека. Мастакі яе нездарма выбіраюць. У кожнага сваё ўспрыняцце смерці, свая праца. Мы збіралі якраз беларускіх мастакоў і мастачак. Галоўнае – гэта шок, незвычайнасць, напрыклад, матэрыялы, якімі мастакі ствараюць свае працы. Гутарым пра таксідэрмію. Таксідэрмія – гэта скураное мастацтва. Беларуская абрадавасць смяротнае – таксама вельмі вялікая тэма, яе крышачку закранём.

Падчас сустрэчы адбыўся перфоманс – абрадавая гульня, у якой госці лекцыі змаглі прыняць удзел. Па словах Таццяны Калач, падобныя сустрэчы пра тэму смерці ў мастацтве могуць быць працягнуты бліжэйшым часам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя