BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбудзецца лекцыя Уладзіміра Лобача

Універсітэт Валовіча сумесна з беластоцкім хабам «Новая зямля» ладзіць адкрытую лекцыю Уладзіміра Лобача, доктара гістарычных навук, заснавальніка і публічнага прадстаўніка Цэнтра антрапалогіі Універсітэта Валовіча.

Тэма лекцыі: «Антрапалогія акупацыі: Другая сусветная вайна вачыма беларускай вёскі». Менавіта так будзе называцца і чарговая кніга даследчыка, над якой ён зараз працуе.

– Цяпер я працую над манаграфіяй «Антрапалогія акупацыі». Гэтая кніга прысвечаная погляду нашых вясковых людзей, так бы мовіць звычайных людзей, на якіх ніхто ніколі не звяртаў увагу, – як яны бачылі вайну, як яны бачылі жудасць акупацыі, партызанаў, немцаў, паліцаяў, як выжывалі. І вось гэтая праўда вельмі дарагая не толькі для мяне асабіста, бо я гэтыя звесткі дастаў не з архіва, а з палявых экспедыцыяў, гэтая праўда вельмі важная для ўсіх нас.

Лекцыя адбудзецца 7 снежня ў беластоцкім хабе «Новая зямля» па адрасе ul. Św. Rocha 5. Пачатак а 12-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя