BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбудзецца жаночая выстава “Rzeczpospolita Babska”

У Беластоку некалькі месяцаў ішла падрыхтоўка да калектыўнай жаночай выставы, якая атрымала назву Rzeczpospolita Babska. Праца завершана і ўжо з’явілася рэклама.

Выстава адбудзецца 18 студзеня ў фае Падляшскай оперы і філармоніі. У рэкламе паведамляецца, што гэта будзе «выстава карцін беластоцкіх мастачак, звязаных з нашым цудоўным горадам. Гэта цудоўныя жанчыны, якія ствараюць і арганізуюць мастацкае жыццё ў Беластоку».

Куратарам выставы з’яўляецца беластоцкая мастачка Бернарда Нікітаровіч:

– Выстава будзе прысвечана Беластоку і Падляшшу, нашай шматкультурнасці, нашаму рэгіёну, у якім адбываецца шмат розных цікавых з’яваў. Акрамя таго я люблю сустракацца з людзьмі і маю такую мэту, каб інтэграваць мастацкае асяроддзе ў Беластоку.

Арганізатарамі выставы выступаюць Падляшская опера і філармонія і Цэнтр еўрапейскага мастацтва ў Беластоку. Сярод удзельнікаў выставы будуць і беларускія мастачкі, якія зараз жывуць у Беластоку і актыўна ўдзельнічаюць у культурным жыцці Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя