BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбылася прэм’ера сямейнага спектаклю “Сумны суп”

У Беластоку ў Моладзевым доме культуры пры поўным аншлагу адбыўся прэм’ерны паказ сямейнага спектаклю “Сумны суп” паводле апавяданняў Вольгі Гапеевай. Рэжысурай і пастаноўкай якога займаліся акторы новастворанага ў эміграцыі тэатра “Прыехалі” – Аляксандр Енджэеўскі і Настасся Суханосік:

– Калі мы сюды прыехалі, то ў нас на руках быў нейкі матэрыял, мы ўжо падрыхтавалі штосьці. Вырашылі, а давай зробім. Я даўно не выступаў на сцэне, Наста таксама даўно не выступала на сцэне. Мы проста сумавалі па сцэне і вырашылі для сябе штосьці такое прыдумаць.

– Мы кайфавалі і кайфавалі яшчэ больш, калі чулі, як дзеці пішчаць. Шчырыя, сапраўдныя эмоцыі, мне падаецца, што сёння ўсё сышлося.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

28 чэрвеня ў Беластоцкім тэатры лялек адбудзецца паўторны паказ сямейнага спектакля “Сумны суп” у выкананні тэатра “Прыехалі”. Пачатак а 18-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя