
Чарговай госцяй літаратурнага салону беларускага хабу “Новая Зямля” стала пісьменніца Ева Вежнавец, якая прадставіла сваю кнігу “Па што ідзеш, воўча?”.
Адбыліся ўжо дзясяткі прэзентацый па ўсё Польшчы, а таксама ў Літве, Чэхіі і Нямеччыне, і нарэшце пісьменніца трапіла ў Беласток. Тут яе чакаў сардэчны прыём і шматлікія пытанні.
Пісьменніца паведаміла, што кніга зацікавіла і замежнага чытача:
– Яна перакладаецца на такія мова, на якія я сабе і ўявіць не магла. Ангельскага і польскага перакладу яшчэ няма, я не буду адкрываць таямніцы ці будзе. Але чамусьці на скандынаўскую і на нямецкую мовы, на чэшскую мову, кавалачак на славацкую яна была перакладзена. Я вельмі радая, што ніколі не прапіхвала сваёй літаратуры, бо мне было б гэта непрыемна. Мне б хацелася, каб гэта хтосьці заўважыў, палюбіў і захацеў сам перакласці. У прынцыпе яно так і атрымалася. Мае кнігі, наколькі я разумею, у перакладах маюць някепскі рэйтынг, для такой перыферыйнай літаратуры, якой усё ж такі з’яўляецца беларуская. Яна яшчэ недастаткова вядомая.
Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” выйшла кнігай у 2020 годзе ў серыі “Пфляўмбаўм”. У 21-ым годзе ўганаравана Прэміяй Ежы Гедройца. Кніга вытрымала чатыры перавыданні.





Беларускае Радыё Рацыя






