BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбылася сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам

У беларускім хабе «Новая зямля» прайшла сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенка. Аўтар падзяліўся досведам сваёй працы ў архівах розных краін, прачытаў урыўкі са сваіх твораў і адказаў на пытанні чытачоў.

Наведаў шмат гарадоў, сёння апошні ў Польшчы, і заўтра пачнецца Латвія. Мне падаецца, што мы размаўляем пра тое, пра што размаўляюць беларусы, ці можа дакладней беларусы ў выгнанні. Мы размаўляем пра Беларусь, пра літаратуру. Жартую трошкі пра сваё жыццё, пра школу, пра тое, як стаў пісьменнікам, чаму стаў пісьменнікам.

У рамках літаратурнага стэндапу Саша Філіпенка наведаў Лодзь, Варшаву і Беласток. Фінальнай кропкай у падарожжы пісьменніка стане Рыга.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя