У Беластоку новы мастацкі сезон 2025 года пачаўся ў галерэі PIK Падляшскага інстытута культуры выставай мастака і скульптара Яўгеніюша Самсановіча і яго дачкі Юліі Самсановіч. На выставе прадстаўлены жывапіс і скульптура. Кажа Яўгеніюш Самсановіч.
— Выстава — гэта як вынік тваёй працы. Ты сядзіш у майстэрні, працуеш, ствараеш, а тут з’яўляецца магчымасць паказаць свае працы людзям, прадставіць іх публіцы. Мастацтва патрабуе святла і людзей. І тады чалавек становіцца шчаслівым. Сёння я шчаслівы, бо на выставе досыць шмат наведнікаў. Мне цікава, як людзі ўспрымуць гэтыя працы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Яўгеніюш Самсановіч працуе рэстаўратарам. Ён таксама ёсць аўтарам шэрагу помнікаў на Падляшшы, у тым ліку помніка воінам 42-га пяхотнага палка да 100-годдзя футбольнага клуба “Ягелонія”, які знаходзіцца на гарадскім стадыёне.
Беларускае Радыё Рацыя