Святкаванні Дня Волі ў Беластоку прадоўжылася 25 сакавіка святочным канцэртам. На пачатку ўрачыстасці выступілі Анатоль Вап, Ігар Лукашук, Яцэк Пёрунэк, Артур Канапацкі, Марэк Масальскі, Енес дэ Мол – амбасадар Калеўства Нідэрландаў у Польшчы. Вядучая канцэрту Ілона Карпюк.


Ад імя аргкамітэта святкаванняў Яўген Вапа бел-чырвона-белымі букетамі адзначыў наступныя асобы:
Ганна Кандрацюк-Свярубская – пісьменніца, журналістка «Нівы» і рэдактарка «Зоркі». Яе апошняя кніжка «Проста з любові» выдадзеная Цэнтрам беларускай культуры знітоўвае ў супольную беларускую памяць людзей, што родам з розных куткоў беларускага, этнаграфічнага арэала.
Зміцер Косцін – радыё-тэлевізійны журналіст, фальклорны спявак, культурны аніматар. Народжаны ў Беларусі, стаўся спазнавальнікам і прапагатарам багацця моўнай і песеннай разнастайнасці беларусаў Падляшша і яе захавання і перадавання наступным пакаленням.
Януш Талуць – ініцыятар, праектант і выканаўца помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мастаўлянах. Выканаўца інфармацыйных стэндаў прысвечаных герою беларускага, польскага і літоўскага народаў. Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Мастаўлянах стаўся зараз тым сімвалічным беларускім месцам, якое сімвалізуе незалежную беларускую думку. Суарганізатар шматгадовага свята сваёй роднай вёскі – Зубры.
У праграме канцэрта – чытанне вершаў, выкананне твораў айчыннай класічнай музыкі (прагучалі кампазіцыі Тадэвуша Касцюшкі, Напалеона Орды, Міхала Клеафаса Агінскага, Яўгена Глебава, Яна Тарасевіча ды іншых аўтараў), а таксама гранне Яўгена Барышнікава на дудзе.













Беларускае Радыё Рацыя






