BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

у Беластоку адкрыецца выстава “The elephant in the room” мастачкі Кацярыны Еўдакімавай

У аўторак, 27 студзеня, у Беластоку адкрыецца выстава “The elephant in the room” мастачкі і перформеркі Кацярыны Еўдакімавай.

Кацярына Еўдакімава і Павел Міцкевіч.
Кацярына Еўдакімава і Павел Міцкевіч.

Падчас падзеі гасцей чакае і тэматычны інтэрактыў. Дзеячка, а таксама суарганізатар падзеі, кіраўнік фундацыі Okno na wschód Павел Міцкевіч распавялі пра івэнт:

– Для нас важна рэкламаваць беларускіх мастакоў у Беластоку ў публічных месцах. А бібліятэка з’яўляецца ідэальным культурным месцам, дзе не толькі моладзь, а таксама палякі сталага ўзросту могуць пазнаёміцца з творчасцю гарадзенскай мастачкі.

РР: Якая з тваіх прац карыстаецца найбольшай цікавасцю, зыходзячы па тых імпрэзах, якія ўжо адбыліся, прысвячаныя «сланам».

– Больш за ўсё цікавыя тыя, дзе выкарыстоўваецца флуарэсцэнтная фарба, дзе нейкія рэчы вочы гледачоў адразу не бачаць, а толькі калі працы падсвечаныя, то яны, канешне, выклікаюць найбольшую цікавасць гледачоў.

Імпрэза пройдзе ў Падляшскай бібліятэцы Лукаша Гурніцкага. Пачатак у 18:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя