
У Беластоцкім цэнтры культуры (Legionowa 5/2), у межах Міжнароднага фестывалю фотаздымкаў INTERPHOTO 2024, адкрылася выстава “Спаць спакойна”, якая прадстаўляе дакументальны праект фатографа Пятра Вуйціка і журналісткі Ірыны Арахоўскай з партрэтамі беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы.
Кажа журналістка Ірына Арахоўская:
– Пётр прапанаваў зрабіць такі праект пра беларусаў у Польшчы, якія прыехалі пасля 2020 года. Мы шмат размаўлялі пра лёсы, як чалавек у тых ці іншых абставінах можа мяняцца, калі яго жыццё пачынаецца з нуля.
Паспяховасць супольнай беларуска-польскай супрацы ў фотапраекце адзначыў фотакарэспандэнт Пётр Вуйцік:
– Найважнейшае ў фатаграфіі для мяне – гэта эмоцыі. Стараўся ўхапіць эмоцыі тых людзей, якія спрабуюць уладкаваць сваё жыццё ў Польшчы. Гэта для мяне было ключом да гэтага. Я шукаў спосаб і вырашыў, што найлепшым будзе паказанне іх жыцця, як найпрасцей, каб наблізіць іх жыццё, як даюць сабе рады.
Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:
Фотавыстава “Спаць спакойна” даступна для агляду ў Беластоцкім цэнтры культуры да 15-га кастрычніка. У падтрымку выставы, у панядзелак 30-га верасня, у беластоцкай музычнай кавярні Fama па вул. Легіяновай 5, пройдзе дыскусія з удзелам аўтараў і герояў выставы. Пачатак а 18:00.












Беларускае Радыё Рацыя






