
У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Праваслаўе ў аб’ектыве” фатографа, дарадцы маршалка па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандра Васылюка. Экспазіцыя, якая ўключае 150 фатаграфій, размешчана на агароджы сабора Святога а Мікалая ў Беластоку. Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым адзначыў, што праца Аляксандра з’яўляецца значным укладам у культуру рэгіёна.
— Толькі што меў задавальненне паглядзець некалькі фотаздымкаў на агароджы царквы Святога Мікалая. Яна ў значнай ступені паказвае прыгажосць нашага ваяводства, бо гэтыя блакітныя, зялёныя, маленькія цэркаўкі надаюць непаўторнасць нашаму краявіду. А праваслаўныя святарскія строі таксама надзвычай прыгожыя.
Свой 50-ы юбілей, які адзначаўся ў гэты ж дзень, Васылюк прысвяціў не толькі асабістай творчай рабоце, але і прызнанню свайго ўнёску ў захаванне і распаўсюд праваслаўнай культуры:
— Я нарадзіўся ў Вялікі пост, і мае дні нараджэння заўсёды прыпадаюць на гэты перыяд, таму правесці традыцыйнае святкаванне пяцідзесяцігоддзя немагчыма. Таму я падумаў, што магу зрабіць, каб запрасіць усіх сваіх сяброў, людзей, дзякуючы якім я ёсць тым, кім ёсць насамрэч. Я падрыхтаваў 1600 фотаздымкаў для паказу, сярод якіх ёсць некалькі фота з Беларусі. Гэтая падарожжа праходзіла праз Баранавічы — месца, дзе бежанцы сядалі на цягнікі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Віншаванні ў гонар юбілею і адкрыцці выставы прагучалі ад прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, падчас цырымоніі Аляксандр Васылюк атрымаў высокую узнагароду — ордэн Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ступені. Ордэн быў уручаны яму Архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім Высокапраасвяшчэннейшым Якубам.











Беларускае Радыё Рацыя