BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава Кацярыны Ваданосавай Stroj

У Беластоку ў цэнтры культуры імя Заменгофа адкрылася выстава Кацярыны Ваданосавай.

Выстава мае назву STROJ і на ёй прадстаўленыя 14 рэканструкцый строяў, вырабленых уручную, якія адлюстроўваць моду розных эпох – ад ХІ стагоддзя да пачатку XX стагоддзя.

Сваімі ўражаннямі пра выставу падзялілася Аліна Коўшык – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Я атрымлівала запрашэнне на адкрыццё выставы яшчэ ў Цеханоўцы, але праца і іншыя абавязкі, таму, на жаль, не змагла наведаць. Мне было сумна. Але я дала сабе абяцанне, што калі будзе працяг, я абавязкова наведаю. І таму я сёння тут. Адмыслова для гэтай выставы прыехала з Варшавы. Але паверце мне, гэта абсалютна невялікая дарога, каб пабачыць гэты цуд, гэтую прыгажосць. Я перакананая, што гэтая выстава павінна быць у Мастацкім музеі ў Беларусі, перакананая ў тым, што гэтую выставу трэба паказаць у польскім этнаграфічным музеі.

Па словах Анатоля Вапа, дырэктара Цэнтра Беларускай Культуры ў Беластоку, гэтая экспазіцыя паказвае гісторію і сучаснасць:

– Гэтая выстава важная з некалькіх прычын: па-першае, яна пра гісторыю, па-другое, яна пра традыцыю, і па-трэцяе, яна пра сучаснасць беларусаў. Яна сягае ў глыб беларускай гісторыі – да першай беларускай дзяржавы Полацкага княства. Традыцыя, сімволіка, узоры – яшчэ глыбей, бо гэта яшчэ дахрысціянскія часы, але таксама паказвае сучаснасць.

Выставу можна будзе паглядзець у Беластоку да 28 лістапада ў часы працы Цэнтра культуры імя Заменгофа.

Для прысутных падрыхтаваны невялічкі канцэрт і імправізаваная экскурсія па выставе.

Перад наведвальнікамі выставы выступіла Аліна Коўшык – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Кацярына Ваданосава выканала песні падчас канцэрту.

Беларускае Радыё Рацыя