BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава «Маўклівыя карціны»

У ратушы Беластока, дзе месціцца Падляшскі музей, адкрылася выстава «Маўклівыя карціны». Экспазіцыя аб’ядноўвае творы, якія ў 1939 годзе былі вывезеныя савецкай уладай з Беластока і доўгі час заставаліся па-за роднымі сценамі.

Вальдэмар Вільчэўскі

«Гэтая выстава — не толькі пра мастацтва, але і пра памяць. Кожная карціна вяртае нас да гістарычных падзей, якія назаўсёды змянілі горад», — кажа дырэктар музея Вальдэмар Вільчэўскі.

– За часамі савецкай акупацыі былі скрадзены і вывезены. І былі расцярушаныя па розных музейных зборах. Было цяжка паверыць, што гэтыя карціны яшчэ недзе можна адшукаць. І гэтая выстава мае значэнне для таго, што шэраг твораў мастацтва, якія лічыліся цалкам страчанымі, удалося адшукаць. І ўдалося адшукаць не дзесці за мяжой, хаця б у Гародні, але ў Польшчы.

Крысціна Ставецка

Крысціна Ставецка, куратарка гэтай выставы, лічыць экспазіцыю вельмі асаблівай для Падляшша:

– Падляшскі музей у Беластоку ў сваёй місіі мае захаванне памяці і вывучэнне культурнай спадчыны рэгіёну. Гэты рэгіён вельмі адметны, мяжуе з былымі землямі Вялікага княства Літоўскага. Многія гэтыя творы раней знаходзіліся ў розных сядзібах, якіх было багата ў нашым рэгіёне. Мы абавязаны памятаць пра гэтую спадчыну, прэзентаваць яе.

Выставу, дзе перасякаецца Гарадзеншчына і Падляшша, можна будзе паглядзець у Беластоку да канца снежня 2025 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя