BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава плакатаў Алены Саржэнка

У Беластоцкім моладзевым цэнтры культуры ў галерэі HOL адкрылася выстава плаката ўкраінскай мастачкі Алены Саржэнка «Мой голас». Мастачка паходзіць з Харкава, але ўжо два з паловай гады жыве ў гміне Нараўка і актыўна ўдзельнічае ў мясцовым культурным жыцці. Гэта ўжо не першая яе персанальная выстава на Падляшшы.

– Гэтыя мае плакаты зробленыя за перыяд з 2022 года па сёння. Толькі адзін плакат ёсць 2020 года. Ён там у астатнюю чаргу быў даданы, але ён вельмі важны. Усе астатнія зробленыя за апошнія два гады. Ініцыятыва была Іллі Цаліка. З ім я пазнаёмілася перад падрыхтоўкай маёй выставы плакатаў у Гайнаўскім Доме культуры.

Алена Саржэнка – мастачка, ілюстратарка і фатографка з Украіны. З’яўляецца сябрам украінскага саюза мастакоў. Выстава плакатаў «Мой голас» прадстаўляе даробак мастачкі за 2022 – 2024 гады і будзе працаваць да 13 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя