BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылася выстава ўкраінскай мастачкі Жаны Кадыравай

У беластоцкай галерэі «Arsenał. Elektrownia» адкрылася выстава ўкраінскай мастачкі з Кіева Жаны Кадыравай.

Выстава называецца «Awulsja», што азначае аддзяленне часткі ад цэлага. Назва празрыста адсылае да трагічных падзеяў ва Украіне. Цэнтральным экспанатам выставы з’яўляецца скульптура аленя, якую Жана зрабіла для Пакроўска ў 2019 годзе. Цяпер гэты алень таксама бежанец, – кажа мастачка.

– Праект «Алень» я пабудавала ў 2019 годзе ў Пакроўску, тады ад фронту было 38 кіламетраў. Забралі мы яго 30 жніўня 2024 году, тады да фронту было 6 кіламетраў. Зараз баі праходзяць непасрэдна ў Пакроўску. Пакроўска практычна ўжо не існуе. І тут, на выставе, у мяне ёсць адна кветка з Пакроўска, з бібліятэкі, бібліятэка таксама згарэла, а кветку я забрала, гэты праект называецца «Бежанцы з кветкамі».

Выстава Жаны Кадыравай у беластоцкай галерэі «Arsenał. Elektrownia» будзе працаваць да 15 лютага. А затым бетонны алень з Пакроўска пераедзе на выставу ў Венецыю, разам з фільмам, які расказвае пра ягоны лёс бежанства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя