Беластоцкая мастачка Бернарда Нікітаровіч летась запачаткавала мастацкі праект «RZECZPOSPOLITA BABSKA», на якім прадставіла творчасць мастачак Падляшша. І вось праз год чарговая выстава гэтага праекту. На гэты раз – міжнародная, акрамя польскіх удзельніц у вернісажы прымаюць удзел сем мастачак з Паўднёвай Карэі.

Кажа куратарка выставы Бернарда Нікітаровіч:
– Польска-карэйская фундацыя прапанавала нам выезд да Паўнёвай Карэі з выставай. І ў нас атрымалася прадставіць нашае падляшскае мастацтва ў Паджы ў галерэі «Ірлін». І мы запрасілі карэянак да працягу гэтай супрацы на выставу «RZECZPOSPOLITA BABSKA II». Ведаю, як гэта рабіць, адчуваю гэтую тэму. І думаю, што гэта яшчэ не канец, пра гэта гаварыла яшчэ на леташняй выставе «RZECZPOSPOLITA BABSKA».

Выстава адкрылася ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі і будзе працаваць да 12 красавіка. У яе адкрыцці прымалі ўдзел падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, намеснік прэзідэнта горада Беласток Рафал Рудніцкі і іншыя прдстаўнікі кіраўніцтва горада і ваяводства.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






