BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адкрылі дзве мемарыяльныя дошкі ў памяць пра гета 1941 года

З нагоды 83-й гадавіны ўтварэння беластоцкага гета ў сталіцы Падляшшы былі адкрыты яшчэ дзве мемарыяльныя дошкі. Памятныя знакі ўмуравалі у тратуары на месцах брамы гета ў яго першапачатковых межах 26 ліпеня 1941 года. Дошку на вуліцы Фабрычнай, на рагу плошчы Вызвалення адкрыў супрацоўнік Беластоцкага цэнтра культуры Марыюш Бецюк:

— Рэфлексія нагадае, што тут было гета і што на гэтым месцы праходзілі межы. Гета было створана 26 ліпеня, гэта 83-я гадавіна стварэння гэтага гета. Летась мы адкрылі дзве дошкі ў памяць аб дзвюх галоўных брамах, сёлета адкрываем яшчэ дзве на астатніх брамах. Было чацвёра брамаў, усе чатыры цяпер ушанаваныя.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Другая мемарыяльная дошка была адкрыта ля вуліцы Чыстай і плошчы Феліцыі Рашкін-Новак. Арганізатарамі цырымоніі з’яўляюцца гарадскія ўстановы культуры: Беластоцкі цэнтр культуры і Галерэя імя Слендзінскіх.

Беларускае Радыё Рацыя