У самым цэнтры Беластока, ля гарадской ратушы, працуе мультымедыйная выстава «Паўсталі 1863–64», прысвечаная 160-годдзю апошняга супольнага нацыянальна-вызвольнага руху народаў Рэчы Паспалітай. Кажа супрацоўнік Музея гісторыі Польшчы Войцех Каваль:
— Гэта выстава распавядае пра Студзеньскае паўстанне, і мы падаем гэтую гісторыю наступным чынам. Нашым быццам бы прызматычным сімвалам, праз які мы расказваем, з’яўляецца трохчасткавы герб Студзеньскага паўстання, гэта арол — карона Польская, гэта Пагоня — Вялікае Княства Літоўскае, якое разумеецца як літвіны і беларусы, і арханёл — сучасная Украіна, тагачасныя русіны. Студзеньскае паўстанне было апошнім супольным дзеяннем палякаў, літвінаў, беларусаў, украінцаў, яўрэяў, якія жылі на гэтай тэрыторыі. Гэта выстава падарожнічае па Польшчы. Мы былі ў Коўне і ў Вільні, але хацелі быць таксама і ў Беларусі, куды не змаглі даехаць, і ва Украіне.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выстава «Паўсталі 1863–64» у Беластоку складаецца з кола 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала па цэнтры, у якім дэманструецца фільмы пра паўстанне і Кастуся Каліноўскага. Наведвальнікі могуць атрымаць бясплатныя каталогі з пячаткамі паўстанцаў. Выставу можна наведаць да нядзелі, 22-га верасня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя