У Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025». На сцэне Падляшскай філармоніі выступіў дзяржаўны камерны хор Літвы «Паліфонія» пад кіраўніцтвам Лінаса Баландзіса, які таксама ўваходзіць у склад журы.

Дырыжор выказаўся пра патэнцыял удзельнікаў фестывалю – беларускіх хораў:
-Сёння акурат прыйшлі фестывальныя буклеты, знайшоў там знаёмае імя – гэта Дар’я Дзядко – кіраўніца беларускага хора. Калісьці мы сустракаліся з ёй гадоў 15 таму ў Беларусі. Я думаю, што гэтая сустрэча будзе плённай, таму што я ведаю, што беларускія хоры вельмі прафесійныя.

Дырэктар фестывалю Мікалай Бушко анансаваў канцэрт у Бельску-Падляшскім, які пройдзе 22 траўня а 18-й у Доме культуры, і запрасіў усіх ахвотных далучыцца:
-Я гавару пра Яўгена Левіца – канцэрт яму прысвячаем 22-га ў Бельскім доме культуры. Я прасіў выканаўцаў з Галандыі, каб уключылі ў праграму таксама яго творы. Яго творы прагучаць у многіх выкананнях.
А першы дзень конкурсных праслухоўванняў адбудзецца ў пятніцу, 23 траўня, а 17-й гадзіне, у Падляшскай філармоніі (вул. Падлесная, 2). Уваход вольны.
Праграма фестывалю: http://festiwal-hajnowka.pl/.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.eu