
У хабе “Новая Зямля” адбылося адкрыццё трэцяга сезону курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”. Тэмай сустрэчы стала традыцыя “Гукання вясны”.
Кажа спікер вечара, мастачка і выкладчыца курсу традыцый і рамяства “Бабуля казала” Таццяна Савіч:
– Каротка распавяла пра абрад “Гуканне вясны”. У гэтым годзе будзем рабіць нейкія імпрэзы. Пакуль у Беластоку, бо цяжка арганізаваць людзей на выезд. Ёсць планы на “Купалле”, на такі абрад, як “Камаедзіца” і г.д.

“Мова Нанова” — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Заняткі ладзяцца раз на два тыдні, па панядзелках, у хабе “Новая Зямля”.
Беларускае Радыё Рацыя






