BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адзначаць Дзень Святога Губерта

Гэты дзень ужо адзначаўся ў Гародні. Сёння Дзень Святога Губерта адзначыць у Беластоку Гарадзенскае зямляцтва.

І пра традыцыю свята расказаў гарадзенец Сяргей Верамеенка:

Гэта наша традыцыйнае свята, якое мы адзначалі ў Гародні не такім вялікім колам, але тым не менш, тыя людзі, што ведалі пра гэта, ведалі пра гісторыю герба нашага гарадзенскага, з выявай аленя Святога Губерта. Гэта была такая наша традыцыя — адзначаць Дзень Святога Губерта, дзень нашага герба, можна так сказаць, гарадзенскага.

РР: Але гэта адзначалася ў невялікіх кампаніях, па-сяброўску, бо афіцыйна на роўні горада гэтага свята не было, улады не далучаліся?

Ну, улады толькі ведалі, што на нашым гарадзенскім гербе ёсць алень Святога Губерта. І, хіба што, усё — афіцыйна гэта нідзе не гучала. А так, сапраўды, мы адзначалі гэта ў сваім такім вузкім коле, і гэта былі сябры, знаёмыя, не толькі гарадзенцы. Таму гэту традыцыю мы хочам працягваць. Ну, то бок, працягваем у Беластоку ўжо не першы год. І сёння а 17-й гадзіне ў Беларускім Хабе мы таксама запрашаем усіх беларусаў, не толькі гарадзенцаў. Прыходзьце, калі ласка.

РР: А на што там можна спадзявацца?

Можна спадзявацца на конкурсы, на квізы, на глінтвейн, гжанец безалкагольны, на спевы Алеся Дзянісава. Думаю, што будзе цікава.

РР: І не толькі гарадзенцаў запрашаеце?

Так, вядома. Хай прыходзяць усе беларусы. Мінулым годам нават хтосьці з палякаў прыходзіў, з грамадзянаў Польшчы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя