BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адзначылі дзень нараджэння Ларысы Геніюш

У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» адбылося святкаванне дня народзінаў беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш.

імпрэза да дня народзінаў Ларысы Геніюш

На імпрэзу з Вільні завітала Валерыя Чарнаморцава — стваральніца віртуальнага Музея сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.

Яна падзялілася гісторыямі з жыцця і творчасці Ларысы Геніюш, а таксама распавяла пра лёс паэткі ў кантэксце савецкіх рэпрэсіяў. Таксама спадарыня Валерыя адзначыла і персанальнае стаўленне да Ларысы Геніюш:

-Ларыса Геніюш – гэта прыклад жыцця. Яна шмат на што мяне натхніла, напрыклад, запісваць успаміны былых вязняў ГУЛАГу. У выніку чаго мы стварылі віртуальны Музей савецкіх рэпрэсій ў Беларусі.

Валерыя Чарнаморцава

Па словах Валерыі, асаблівае стаўленне павінна быць і ў тых беларусаў, што знаходзяцца ў эміграцыі:

-Акрамя таго што Ларыса Геніюш была палітзняволенай, яна 11 гадоў пражыла ў эміграцыі ў Празе. Як яна пісала, мы – птушкі без гнёздаў.

Пасля Беластоку сустрэча з Валерыяй Чарнаморцавай адабудзецца яшчэ ў Познані, дзе да выступу пра Ларысу Геніюш далучыцца бард Сяргей Чарняк.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя