BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку даступныя бясплатныя квіткі на спектакль “Па што ідзеш, воўча?»

У межах 8-га фестываль “Kierunek Wschód”, у касе Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку, даступныя для ўсіх бясплатныя ўваходныя квіткі на прэм’ерныя спектаклі “Па што ідзеш, воўча?».

Спектакль пастаўлены паводле твора беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец.

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:

– У гэтым годзе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку далучаецца да арганізацыі фестывалю “Kierunek Wschód”, дзякуючы гэтаму зможам паглядзець у рамках фестывалю прэм’еру спектакля на аснове кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш воўча?». Гэтая кніга была ўзнагароджана прэміяй імя Ежы Гедройця. А з другога боку ў цікавы спосаб спектакль распавядае пра ролю жанчын у пераемнасці традыцыяў, спадчыны, мовы, культуры. Зал разлічаны на 100 гледачоў, таму на два спектаклі колькасць квіткоў абмежаваная. Каса ўжо адкрытая, таму спяшайцеся. Каса Драматычнага тэатра па вуліцы Суражская, 1.

Паказы спектакля “Па што ідзеш, воўча?» адбудуцца ужо ў суботу, 5-га кастрычніка, а 16.00 і а 20.00 ва Універсітэцкім цэнтры культуры. У спектаклі прымаюць удзел Моніка Давідзюк з Гайнаўкі, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная і Святлана Зелянкоўская.

Беларускае Радыё Рацыя