
У беларускім хабе “Новая зямля” пачаў працу бясплатны гурток АБФ (“Актыўным Быць Файна”), які базуецца на мадэлі Тэатра прыгнечаных Аўгусто Боаля і носіць назву “Форум-тэатр”.
Усіх ахвотных запрашае далучацца вядоўца, спадарыня Дар’я:
– “Форум-тэатр” – гэта сістэма распрацаваная вядомым тэатральным дзеячам Аўгусто Боалем. Сам па сабе ён з’яўляецца часткай тэатру прыгнечаных. Быў створаны гадоў 50 таму, працуе з пэўнымі групамі людзей, якія маюць агульныя патрэбы, агульныя праблемы, агульныя болі. Гэты “Форум-тэатр” АБФ створаны тут на Падляшшы, каб быць адкрытай пляцоўкай для людзей, якія эмігрыравалі са сваіх краін, дзе выкарыстоўваюцца розныя тэхнікі падрыхтоўкі актораў, каб было што паказаць публічна.
Гурток “Форум-тэатр” запрашаем усіх зацікаўленых на дадатковыя дзве адкрытыя сустрэчы, якія пройдуць 23 і 30 студзеня ў хабе “Новая Зямлі”.

Беларускае Радыё Рацыя






