У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» працягваюцца майстар-класы па спалучэнні беларускай міфалогіі і хуткага малявання.

Кажа вядоўца курса, мастачка з Гародні Таццяна Калач:
– Зараз на занятках мы разбіраем розных нячысцікаў. Напрыклад, на мінулым занятку мы разбіралі такога нячысціка як Багнік. На занятках, якія праходзяць у хабе, мы не толькі малюем, мы яшчэ прыдумляем свае ўласныя гісторыі. Планую яшчэ зрабіць такія пленэрныя вылазкі, ужо для дарослых і падлеткаў. Калі вам цікава пабачыць нешта містычнае ў звычайным сусвеце, то, калі ласка, прыходзьце.
Майстар-класы будуць адбывацца кожны чацвер у 16:00 у Хабе “Новая Зямля”. Удзел бясплатны. Досвед у маляванні не абавязковы.







Беларускае Радыё Рацыя






