BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку неўзабаве выйдзе перакладная кніга апавяданняў Уладзіміра Някляева

Сёлета ў Польшчы выйдзе яшчэ адна перакладная кніга Уладзіміра Някляева.

Уладзімір Някляеў

Гэтым разам пабачыць свет зборнік апавяданняў. Яе пераклаў на польскую мову перакладчык з Беластоку Марцін Рэмбач.

Марцін Рэмбач

Як прызнаецца сам перакладчык, ён узяўся перакладаць кнігу Някляева толькі таму, што лічыць аўтара выбітным пісьменнікам.

– Спатканне з кожным тэкстам пісьменніка ёсць для мяне рызыкай. Але я маю шчаслівую сітуацыю, што дасюль перакладаў творы толькі выбітных пісьменнікаў, творы якіх хочацца чытаць і хочацца перастварыць іх у польскай мове. Гэты том апавяданняў мы рыхтуем для Беларускага цэнтру культуры ў Беластоку, які і будзе выдаўцом кнігі.

Зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева атрымаў назву «Святая крыніца». Кніга павінна выйсці сёлета увесну.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя