BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку новыя выданні пра выяўленчае мастацтва

Беластоцкая мастацкая галерэя «Маршанд» парадавала аматараў выяўленчага мастацтва новымі выданнямі. Гэта каталог сяброў галерэі «Маршанд» і новы нумар часопіса «Marchand».

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

– Маем новы каталог «Маршанда». Ён утрымлівае інфармацыю пра сяброў галерэі «Маршанд». Маем таксама новы нумар часопіса «Marchand». Нумар падводзіць вынікі другой паловы мастацкага 2024 года. За год у нас выходзіць два нумары часопіса, адзін нумар паводзіць вынікі першага паўгоддзя, а другі – другога паўгоддзя.

Беласток адзін з нямногіх гарадоў у Польшчы, дзе выходзіць часопіс па выяўленчым мастацтве. У ім адлюстроўваецца мастацкае жыццё сталіцы Падляшша, распавядаецца пра мастакоў і пра выставы, якія праходзілі ў галерэі «Маршанд».

Беларускае Радыё Рацыя