BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пабачыла свет кніга «Легенды Падляшша»

У Беластоку пабачыла свет шостая кніга фатографа Ежы Раецкага «Легенды Падляшша». Яна прысвечана людзям, прыродзе і гісторыі Беласточчыны. Кніга таксама праілюстравана малюнкамі беластоцкай мастачкі Катажыны Краўзэ-Рамэйкі.

Кажа аўтар выдання:

– Гэтую кнігу мы зрабілі разам з мастачкай Касяй Краўзэ-Рамэйкай. Тут ёсць мае фотаздымкі і ёсць малюнкі Касі. А таксама тут ёсць легенды, сабраныя з цэлага Падляшша. Калі я ездзіў, слухаў гэтыя расповеды і запісваў іх. І тут яны сабраныя ў гэтай кнізе.

Як кажа Ежы Раецкі, гэтую і ранейшыя яго кнігі можна купіць у беластоцкіх кнігарнях: на рынку Касцюшкі і на вуліцы Ліповай. Або ў самога аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя