BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш

У Беластоку пачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На сумежжы культур”. Ён будзе доўжыцца да 27 красавіка. Традыцыйна на ім працуе стэнд з кнігамі беларускіх незалежных выдаўцоў. Тут прадстаўлены і кнігі Праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».

Кажа журналіст «Нівы» Міхал Іванюк:

– Тут прадстаўлены кнігі, якія былі выдадзены ў апошнія гады. Ёсць найшоўшая кніга пра Алеся Бяляцкага, вельмі папулярная. Ёсць кніга прысвечаная бежанству ў двух мовах – па-польску і па-беларуску. Ёсць кніга з рэпартажамі Уршулі Шубзды. І шмат іншых кніг. Кожны, хто купіць кнігу, атрымае ў падарунак тыднёвік «Ніва».

Сёння каля стэнда незалежных беларускіх выдавецтваў а 16-й гадзіне адбудзецца аўтограф-сесія Міхала Андрасюка, які прадставіць кнігу “Żubr” перакладзеную на польскую мову. А 17-й гадзіне адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Хільмановіча, які прэзентуе нядаўна выдадзены “Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя